Беларускія баскетбалісткі прабіліся ў паўфінал чэмпіянату Еўропы

Жаночая баскетбольная зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Латвіі. У чвэрцьфінале беларускі перамаглі каманду Славакіі ў овертайме з лікам 70:68 (24:15, 36:23, 48:42, 60:60, 70:68).
У 1/2 фінала зборная Беларусі сустрэнецца з пераможцам паўфінальнай гульні Францыя — Грэцыя.

У іншых паўфіналах гуляюць Расія — Латвія і Іспанія — Італія.

Беларуская зборная, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 года, ужо заваявала права выступаць на чэмпіянаце свету 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі