Беларускія альпіністы адправіліся на Броўд Пік

Беларускія альпіністы адправіліся на Броўд Пік — дванаццатую па вышыні вяршыню свету (8.047 метраў над узроўнем мора). Гэтая гара размяшчаецца на мяжы Кітая і Пакістана ў горным масіве Каракорум.  Чацвёртая нацыянальная высакагорная экспедыцыя арганізаваная Беларускай федэрацыяй альпінізму і ладзіцца ў рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы высакагорнай зборнай краіны. У склад групы ўваходзяць сем дасведчаных альпіністаў, пяцёра з іх з'яўляюцца майстрамі спорту і чацвёра маюць званне "Cнежный барс".

Як паведаміў БелаПАН, 13 чэрвеня каманда прыляцела з Масквы ў Ісламабад (Пакістан). На працягу васьмі дзён альпіністы будуць дабірацца да падножжа гары, а 21 чэрвеня пачнуць узыходжанне, на якое адводзіцца 30 дзён. На радзіму яны плануюць вярнуцца ў першых днях жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі