Беларускія алімпійцы апрануцца ў вопратку “Made in China”

Кітайская кампанія Xtep выйграла тэндэр на экіпіроўку аліпмійскай зборнай Беларусі на гульнях’2008 у Пекіне, паведамляе інфармагенцтва “БелТА”. Кантракт быў настолькі патрэбны кітайскай фірме, што яна пагадзілася выплаціць беларускім прызёрам Алімпіяды’2008 грашовыя прэміі: за залаты медаль – 10 тысяч долараў, за срэбны – $5 тысяч, за бронзавы – $3 тысячы. “Адзін з лепшых спосабаў прарэкламаваць сваю прадукцыю – апрануць нацыянальную зборную. Калі ж прадстаўнік каманды ўзыдзе на пастамент, дык лагатып кампаніі ўбачаць тэлегледачы па ўсім свеце. Кітайцы не сумняюцца, што нашыя атлеты неаднаразова паднімуцца на подыўм у Пекіне”. – Пакуль “БелТА” гадуе ў сваіх чытачах годнасць за беларускую дзяржаву і захапляюцца прадбачлівасцю кітайцаў, у галаву закрадаюцца цалкам супрацьлеглыя думкі. Наўрад ці Xtep, якая паабяцалі беларускім медалістам як мінімум па 3 тысячы долараў, гараць жаданнем бачыць нашых спартоўцаў на п’едэстале.

Кантракт на пастаўку спартовай экіпіроўкі (усяго 22 наймення прадукцыі) паміж Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі і кітайскай кампаніяй ужо падпісаны. Мяркуецца, што, паабяцаўшы прызавыя, Xtep папросту набыла гэты кантракт.

Згодна з неаднаразова агучанымі прагнозамі, Беларусь збіраецца заваяваць у Пекіне не менш за 15 медалёў. На якіх умовах беларускі бок паабяцаў набываць вопратку ў кітайцаў, калі апошнія былі гатовыя заплаціць за гэта як мінімум 45 тысяч долараў (пры ўмове, што ўсе запланаваныя беларусамі медалі будуць бронзавымі)?

У тое, што кітайская вытворцы спартовай экіпіроўкі займаюцца дабрачыннасцю, верыцца з цяжкасцю. Калі кантракт падаўся кітайцам выгодным, умовы, паабяцаныя беларусамі, павінны быць проста фантастычныя.



На фота: кітайцы апрануць легкаатлетку Ілону Усовіч - уладальніцу алімпійскай ліцэнзіі на гульні ў Пекіне.
Фота: "Прессбол", аўтарская рубрыка "Каралева спорту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі