Беларускім спартоўцам прапанавалі трэніравацца разам з кітайцамі

Беларуская каманда па настольным тэнісе будзе трэніравацца ў Кітаі.  Такую прапанову яна атрымала ад кіраўніка дэлегацыі Алімпійскага камітэта Кітая Лю Пэна, якая зараз знаходзіцца ў Беларусі. Прычым плануецца, што гэтыя трэніроўкі беларусаў продуць сумесна з кітайскімі спартоўцамі, заканадаўцамі моды ў настольным тэнісе.

Нагадаем, што нашыя спартоўцы зараз рыхтуюцца да чэмпіянату свету-2008, які пройдзе ў кітайскім горадзе Гуанчжоў у лютым будучага года і Алімпіяды-2008 у Пекіне.  

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі