Беларускім памежнікам ахоўваць мяжу дапамагаюць дружыннікі (відэа)

У Гродзенскай памежнай групе дружыннікі здзейснілі пяць тысяч выхадаў у нарады па ахове дзяржаўнай мяжы. Некаторыя з іх дапамагалі патруляваць мяжу яшчэ школьнікамі ў атрадзе юных сяброў памежнікаў.



Агулам у Гродзенскай памежнай групе дзейнічаюць 18 добраахвотных дружынаў, удзельнікі якіх добра ведаюць мясцовыя лясы і ўсе сцежкі. Гэта настаўнікі, ляснікі, механізатары, пенсіянеры. Пра падазроных асобаў яны паведамляюць памежнікам. Сёлета было затрымана 53 парушальнікі мяжы, больш за 350 парушальнікаў памежнага рэжыму, паведамляе тэлеканал АНТ.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі