Беларускім міліцыянтам не рэкамендуюць выязджаць за мяжу — праз каранавірус

Беларускім міліцыянтам не рэкамендуюць выязджаць за мяжу — праз каранавірус

Супрацоўнікам беларускай міліцыі не рэкамендуюць бліжэйшым часам турпаездкі за мяжу, піша TUT.by.

"Учора прыйшоў ліст за подпісам міністра Караева, што выязджаць за мяжу праз каранавірус нельга. Калі хтосьці купіў пуцёўку, паездку трэба адмяніць. На які тэрмін прынята рашэнне, не гавораць", — распавялі журналістам супрацоўнікі міліцыі.

У каментары TUT.by афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава пацвердзіла, што міністр сапраўды прыняў такое рашэнне. Пры гэтым гаворка ідзе не пра загад, а пра рэкамендацыю. 

"У мэтах клопату пра супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў мы не рэкамендуем выязджаць у краіны, дзе выяўленыя захворванні каранавіруса. Тым больш некаторыя краіны забаранілі ўезд і выезд на сваю тэрыторыю", — распавяла Чамаданава. Па яе словах, кіраўніцтва МУС не рэкамендуе сваім супрацоўнікам замежныя турпаездкі, што адпавядае агульным рэкамендацыям Мінздароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі