Беларускім чыноўнікам дазволяць весці запісы размоваў з грамадзянамі

У Беларусі службовым асобам нададуць заканадаўчае права весці аўдыё- і відэазапісы ў часе асабістага прыёму грамадзянаў, паведамляе БЕЛТА. Адпаведны праект закону мае разгледзіць Палата прадстаўнікоў. Аднак згодна з умовамі законапраекту, гэта будзе магчыма, калі заяўніку да пачатку прыёму паведамілі, што размова фіксуецца. Таксама патрэбная згода на запіс з боку грамадзяніна, які прыходзіць на прыём. Беларускія заканадаўцы лічаць, што такая норма дапаможа абараніць правы грамадзянаў і інтарэсы дзяржаўных органаў. Гэта дазволіць выключыць бяздоказныя абвінавачанні ў злоўжываннях у час прыёму. Але ж законапраект не прадугледжвае магчымасці таго, што заяўнік сам можа ініцыяваць запіс сваёй размовы з чыноўнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі