Беларускіх спартсменак злавілі на допінгу

Допінг-тэсты пераможцы юніёрскага чэмпіянату свету па вольнай барацьбе Васілісы Марзалюк і бронзавай прызёркі юніёрскага першынства свету па цяжкай атлетыцы Таццяны Грамыка выявілі наяўнасць у арганізмах спартсменак забароненага прэпарата фурасемід. За такія парушэнні прадугледжана дыскваліфікацыя да двух гадоў. Рашэнні міжнародных федэрацый барацьбы і цяжкай атлетыкі пакуль не абвешчаныя.

Але на ўзроўні нацыянальных федэрацый спартсменкі ўжо дыскваліфікаваныя. Яны выведзеныя са штата зборных Беларусі і знятыя са ставак у Міністэрстве спорту і турызму.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі