Беларускіх афіцэраў абавязалі 8 разоў падцягвацца і 38 разоў адціскацца

Ва Узброеных Сілах Беларусі ўведзена сістэма тэставання фізічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Штогод незалежна ад звання і пасады кожны вайсковец здае спартыўныя нарматывы, атрымліваючы адпаведную адзнаку.
Нарматывы замацаваныя згодна з узростам вайскоўца. Каб здаць на выдатна, афіцэр 40-45 гадоў павінен 8 разоў падцягнуцца, 38 разоў адціснуцца ад падлогі, прабегчы тры кіламетры не больш, чым за 15 хвілін, і праплыць сто метраў за 2 хвіліны 45 секунд.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

“Калі нехта атрымлівае нездавальняючую адзнаку, яму даецца час для пераздачы. Гэта перыяд ад 2 месяцаў да паўгода. Не было выпадкаў, каб не пераздавалі. Звычайна за гэты час чалавек паспявае нармальна падрыхтавацца да здачы таго або іншага нарматыву. Вынікі тэставання падшываюцца да асабістай справы. Гэты паказчык улічваецца пры прызначэнні вайскоўца на тую або іншую пасаду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі