Беларускі згубіліся ва ўкраінскім стрыптыз-клубе

Як пішуць украінскія СМІ, 27-гадовая і 28-гадовая сяброўкі прыехалі з Мінску адпачыць. Увечары яны разам зайшлі ў адзін з начных клубаў паглядзець на лёгкі мужчынскі стрыптыз. Тут сяброўкі і згубілі адна другую.





27-гадовая беларуска, не дачакаўшыся з'яўлення сяброўкі, паведаміла ў міліцыю пра яе знікненне. Міліцыянты шукалі беларуску ўсю ноч. Знайшлі яе толькі пад раніцу. Забыўшыся пра сваю сяброўку, яна забаўлялася ў іншым начным клубе Ужгарада.





Фота — ua-reporter.com