Беларускі занялі 9-е месца ў біятлоннай эстафеце ў Оберхофе

Беларускі занялі 9-е месца ў біятлоннай эстафеце ў Оберхофе

Беларускія біятланісткі занялі 9-е месца ў эстафетнай гонцы, якая праходзіла ў нямецкім Оберхофе ў рамках этапа Кубка свету. Ім давялося выступаць у складаных умовах надвор’я: ішоў снег і быў вецер.

Першай бегла Дзінара Алімбекава, якая выкарыстала па два дадатковыя патроны на агнявых рубяжах і перадала эстафету 11-й. Наступнай была Ірына Крыўко, якой не пашанцавала ў стральбе (чатыры промахі), аднак яна паказала добрую хуткасць і пасунула сваю каманду на адзін радок уверх.

Ганна Сола пасля першай стральбы паказвала 7-ы вынік, але на другім агнявым рубяжы атрымала штрафное кола і перадала эстафету 8-й. Апошняя з квартэту, Ірына Кручынкіна, скарыстала пяць дадатковых патронаў і фінішавала 9-й.

Перамога дасталася камандзе Расіі, на другім месцы немкі, на трэцім — прадстаўніцы Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі