Беларускі занялі 7-е месца ў біятлоннай эстафеце ў Хохфільцэне
![Беларускі занялі 7-е месца ў біятлоннай эстафеце ў Хохфільцэне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/biath_zen.jpg.webp?itok=VPA3FFxV)
Беларуская жаночая зборная заняла 7-е месца ў эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне. Квартэт біятланістак выступаў у такім складзе: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дар’я Домрачава.
Першы этап складваўся ўдала: Скардзіна адстралялася на агнявых рубяжах, выкарыстаўшы на “стойцы” дадатковы патрон, пасля чаго прыйшла на перадачу эстафеты другой. Крыўко хутка і дакладна правяла першую стральбу, а на другім рубяжы атрымала два штрафныя колы і адстала ад лідара болей як на хвіліну. Трэцяй бегла Пісарава, якая прыняла эстафету 12-й і затым узняла каманду на дзве пазіцыі. Домрачава на сваім этапе адыграла яшчэ тры пазіцыі і фінішыравала 7-й.
Перамога ў гонцы дасталася Нямеччыне, на другім месцы Украіна, на трэцім — Францыя.