Беларускі занялі 13-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне

Беларускі занялі 13-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне

Беларускія біятланісткі занялі 13-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Румпольдынгу. Гонка прайшла 13 студзеня. Пачыналі гонку Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко, якія паказалі чыстую стральбу. Аднак на наступным этапе Надзея Пісарава атрымала тры штрафныя колы і пазбавіла каманду шанцаў на высокія месцы. Фінішавала ў гонцы Дар’я Домрачава, але яна ўжо не магла выратаваць сітуацыю.

Перамога дасталася зборнай Германіі, на другім месцы — Італія, на трэцім — Швецыя.

Гэта апошняя эстафета біятланістак перад зімовай Алімпіядай у Пхенчхане. Этап Кубка свету завяршыцца заўтра, 14 студзеня, гонкамі з масавым стартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі