Беларускі верталёт перавыканаў план на тушэнні пажараў у Грэцыі

360 гадзінаў налётаў за тры месяцы верталёт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі на тушэнні пажараў у Грэцыі. Такім чынам ён удвая перавыканаў план.
Тэлеканал СТВ адзначае, што сітуацыя на паўвыспе, дзе працуюць беларускія выратавальнікі, была і застаецца напружанай. Мі-26 лічыцца самым грузапад'ёмным верталётам свету, ён абсталяваны спецыяльным прыстасаваннем, якое дазваляе забіраць без пасадкі да 15 тон вады і з высокай ступенню дакладнасці скідвае яе ў прызначаным раёне.

Чакаецца, што экіпаж у складзе 19 чалавек вернецца ў Беларусь у трэцяй дэкадзе верасня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі