Беларускі ваенны верталёт Мі-8 здзейсніў вымушаную пасадку каля Бярозы

Ваенны верталёт Мі-8 Узброеных сілаў Беларусі здзейсніў вымушаную пасадку каля Бярозы ў Брэсцкай вобласці. Здарэнне адбылося ў чацвер, 14 траўня. Падчас планавага палёту на борце верталёта Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны ўзнікла пазаштатная сітуацыя. Экіпаж вырашыў пайсці на вымушаную пасадку. Прычыны здарэння пакуль невядомыя.

Як распавёў Еўрарадыё Уладзімір Макараў, начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны, падчас пасадкі Мі-8 экіпаж не пацярпеў. Верталёт не пашкоджаны.

Фота: mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі