Беларускі ўрад спадзяецца атрымаць у Расіі чарговы стабкрэдыт - $2 млрд

Чарговы стабілізацыйны крэдыт у памеры 2 мільярдаў долараў спадзяецца атрымаць ад Расіі беларускі ўрад. Беларусь працягвае з Расіяй кансультацыі на ўзроўні экспертаў аб умовах яго прадастаўлення. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Андрэй Харкавец.  Ён нагадаў, што ў чэрвені расійскі бок браў на сябе абавязацельствы, што яму спатрэбяцца 2-3 месяцы на завяршэнне ўзгаднення ўмоваў крэдыту, паведамляе "Інтэрфакс".

Адзначым, што 4 жніўня прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў віцэ-прэм'еру, кіраўніку Мінфіна Аляксею Кудрыну падумаць пра "дадатковы крэдыт" для Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі