Беларускі ўрад прыняў пастанову па каранавіруснай інфекцыі COVID-19

Беларускі ўрад прыняў пастанову па каранавіруснай інфекцыі COVID-19

Беларускі ўрад прыняў пастанову (№ 171 ад 25 сакавіка 2020-га) па каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Дакумент вызначае меры па прадухіленні яе завозу і распаўсюду. Асобы, якія прыязджаюць у Беларусь з краін, у якіх зарэгістраваныя выпадкі заражэння COVID-19 (напярэдадні іх спіс быў пашыраны), мусяць знаходзіцца 14 дзён у самаізаляцыі ў хатніх умовах. Да заканчэння гэтага тэрміну яны не змогуць выехаць з нашай краіны. Выключэнне складаюць дыпламаты, удзельнікі афіцыйных дэлегацый, дальнабойнікі, члены экіпажаў самалётаў ці цягнікоў, людзі, якія едуць праз нашу краіну транзітам.

Замежнік, які прыбывае ў Беларусь, запаўняе анкету. Яе атрымлівае Міністэрства аховы здароўя, якое і вызначае правілы знаходжання замежнікаў у самаізаляцыі. У кантролі яе выканання будзе ўдзельнічаць міліцыя.

Ва ўрадавай пастанове вызначана, па якіх дарогах і за які тэрмін могуць праязджаць дальнабойнікі з замежжа, дзе яны могуць спыняцца і харчавацца, запраўляць грузавікі.

Беларускі ўрад прыняў пастанову па каранавіруснай інфекцыі COVID-19
government.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі