Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйграў юнацкі турнір у Лондане

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік стаў пераможцам турніру ў Лондане “Стэла Артуа” сярод юніёраў.
У фінальным матчы ён перамог прадстаўніка Партугаліі Гастао Эліяша ў двух сэтах — 7:5, 6:0.

Гэта ўжо другі запар поспех 16-гадовага мінчука на буйных турнірах. Зусім нядаўна Уладзімір выйграў адкрыты чэмпіянат Францыі сярод юніёраў “Ралан Гарос”.

Цяпер беларус з'яўляецца лепшым у сусветным юніёрскім рэйтынгу. Нагадаем, на тым самым лонданскім турніры Максім Мірны не здолеў дабіцца поспеху.

У адзіночным разрадзе ён выбыў у трэцім раўндзе, саступіўшы іспанцу Рафаэлю Надалю, а ў пары са шведам Юнасам Б’ёркманам сёння прайграў у паўфінале.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі