Беларускі сусвет: што пра яго ведаюць і як ім зацікавіць

Павел Станкевіч / Еўрарадыё

За гады панавання ў Беларусі лукашэнкаўскага рэжыма сотні тысяч беларусаў апынуліся за межамі роднай краіны. І перад беларусамі замежжа паўстаюць пытанні не толькі наконт магчымасцяў захавання сваёй беларускасці ва ўмовах эміграцыі, але і прасоўвання ды пашырэння ведаў пра Беларусь і беларусаў у свеце.

Што насамрэч у Польшчы ведаюць пра Беларусь і сітуацыю ў нашай краіне? Ці магчымая арганізацыя беларускага навучання як для беларусаў за мяжой, так і для грамадзян краіны, дзе беларусы апынуліся? Што адбываецца з беларускай меншасцю ў Польшчы і чым жывуць беларусы Падляшша? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік Фестываля Абуджаных “Тутака”, старшыня фонда “Тутака” Павел Станкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.