У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі ТГ-канал "Белое&Черное", згодна з рашэннем суда Бярозаўскага раёна ад 12 снежня.
Як заўважылі праваабаронцы "Вясны", спасылка з "экстрэмісцкага спісу" вядзе на канал дзвюх расійскіх школьніц. Яны публіку.ць відэагісторыі пра тое, як ходзяць па канцэртах, ездзяць у вандроўкі ці чым займаюцца ў школе. У канала 21 падпісчык. Максімум палітыкі там — фатаздымак Пуціна, які нібыта віншуе з днём нараджэння.
Верагодна, "экстрэмісцкім" быў прызнаны іншы тэлеграм-канал, але пры складанні спісу адбылася памылка.
Дарэчы, нядаўна праз такую ж памылку Вярхоўны суд абвяшчаў, што плануе судзіць бацьку плыўчыхі Аляксандра Герасімені — нібыта за заклікі да санкцый. Аднак пазней памылка была выпраўленая.