Беларускі спявак Пётр Ялфімаў выступіў на адкрыцці "Крымскага моста"

Беларускі спявак Пётр Ялфімаў выступіў на адкрыцці "Крымскага моста"

Беларускі спявак Пётр Ялфімаў выступіў 15 траўня на канцэрце ў крымскай Керчы на адкрыцці моста праз Керчанскі праліў. Выступ Ялфімава быў анансаваны ў ліку ўдзельнікаў расійскага шоў "Голас" ад "каманды Леаніда Агуціна", перадае Радыё "Свабода"

На іншым, "асноўным" канцэрце ў гонар адкрыцця моста ў той самы дзень выступалі Грыгорый Лепс, Аляксандр Маршал, Аляксандр Буйноў, Пелагея ды іншыя расійскія артысты.

Прадстаўніца Ялфімава, яго жонка Таццяна Касмачова, заявіла журналістам, што спявак "не лезе ў палітыку". Па яе словах, беларускі спявак, як і кожны артыст, "за мір і шчасце на планеце, а любая збудаваная дарога — гэта шчасце". Касмачова не адказала на пытанне, ці падрымлівае Ялфімаў расійскую акупацыю Крыма.

Керчанскі мост быў адкрыты 15 траўня. У адкрыцці ўдзельнічаў Уладзімір Пуцін. Мост злучае анексаваны Крым з тэрыторыяй Расіі. 

Пётра Ялфімаў у 2004 годзе атрымаў Гран-пры на "Славянскім базары", у 2009-м прадстаўляў Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне", дзе заняў 13-е месца ў паўфінале. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі