Беларускі рубель зноў панізіўся адносна ўсіх валютаў
![Беларускі рубель зноў панізіўся адносна ўсіх валютаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-1605.jpg.webp?itok=KZbRomPU)
Пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 31 жніўня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара працягвае расці — з 2,0799 да 2,0839 рубля, таксама вырас і курс еўра — з 2,4318 да 2,4320 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0618 беларускага (у чацвер — 3,0529).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,19%.