Вы тут

Беларускі рубель 22 лістапада зноў патаннеў адносна ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 22 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рбель зноў патаннеў адносна ўсіх асноўных валют

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0479 да 2,0501 беларускага рубля. Курс еўра вырас з 2,2682 да 2,2685 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама ідзе ўгору: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2216 беларускага рубля (у чацвер — 3,2090).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,27%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.