Вы тут

Беларускі рэжысёр Аляксей Палуян выступіў у Еўрапарламенце

Аляксей Палуян / facebook.com/aliaksei.paluyan

Беларускі рэжысёр Аляксей Палуян выступіў у Еўрапарламенце. Ён заклікаў еўрапейскіх палітыкаў да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да ўладаў Беларусі.

"Я не кажу вам ратаваць беларусаў, а кажу вам зрабіць тое, што вы самі абацялі, — гаварыў Палуян. — У беларусаў засталося мала сілаў і часу, таму я прашу вас не забыць 10-мільённы еўрапейскі народ, які жыве толькі ў 2 гадзінах палёту ад Брусэлю (як блізка і адначасова далёка гэта)".

Рэжысёр у сваёй прамове задаўся пытаннем: "Калі Еўропа насамрэч абараняе правы чалавека і свабоду слова, то чаму за гэтыя каштоўнасці дагэтуль забіваюць у турмах Беларусі?".

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна "Смеласць" (Courage) пра пратэсты ў нашай краіне сёлета трапіў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.