Беларускі плывец Яўген Цуркін выйграў залаты медаль чэмпіянату Еўропы

Яўген Цуркін і француз Фларан Манадо, які з'яўляецца алімпійскім чэмпіёнам 2012 на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем паказалі ў фінале ЧЕ-2014 аднолькавы час - 23 секунды. Пасля старту вырашальнага заплыву на 50 метраў батэрфляем беларус адставаў ад канкурэнтаў, аднак здолеў іх дагнаць, паведамляе БелТА.

Яўген Цуркін заваяваў першы медаль для зборнай Беларусі на ЧЕ-2014 па водных відах спорту. У іншых фіналах беларусы пакуль не выступалі. Чэмпіянат Еўропы фінішуе ў сталіцы Германіі 24 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі