Беларускі пасол: Беларусь не збіраецца выходзіць з інтэграцыйных аб'яднанняў

Беларускі пасол: Беларусь не збіраецца выходзіць з інтэграцыйных аб'яднанняў

Беларускі пасол у Расіі Ігар Петрышэнка катэгарычна абверг публікацыі ў шэрагу расійскіх СМІ, у якіх сцвярджалася, што наша краіна збіраецца выходзіць з інтэграцыйных аб'яднанняў. Як інфармуе БЕЛТА, у эфіры праграмы "Час пакажа" на расійскім Першым тэлеканале Петрышэнка заявіў, што Беларусь была і застаецца актыўным удзельнікам саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Праграма была прысвечана загаду кіраўніка ФСБ Расіі аб устанаўленні памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Ён пачне дзейнічаць з наступнага тыдня. Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што беларускія памежнікі ў цесным кантакце з расійскімі калегамі "надзейна абараняюць знешні перыметр саюзнай дзяржавы". Паводле яго слоў, беларускія міграцыйныя і памежныя службы надзейна выконваюць абавязкі па недапушчэнню на тэрыторыю саюзнай дзяржавы асоб, якім забаронены ўезд у Расійскую Федэрацыю.

Што да ўвядзення ў лютым 2017-га Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін, то для Расіі тут няма ніякіх рызыкаў, заявіў беларускі пасол. Пытанняў на гэты конт з боку ФСБ і МЗС Расіі не было. Петрышэнка нагадаў, што раней расійне ўводзілі падобныя бязвізавыя рэжымы ва Уладзівастоку і ў Санкт-Пецярбурзе.

Беларускі пасол: Беларусь не збіраецца выходзіць з інтэграцыйных аб'яднанняў
Ігар Петрышэнка. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі