Беларускі нацыянальны кангрэс хочуць правесці каля помніка Янку Купалу

Беларускі нацыянальны кангрэс хочуць правесці каля помніка Янку Купалу

Устаноўчая сесія Беларускага нацыянальнага кангрэсу пройдзе а 12-й гадзіне 15 траўня ў Мінску бліз помніка Янку Купалу. Пра гэта заявілі арганізатары кангрэсу на прэс-канферэнцыі ў чацвер, 12 траўня.

Мікалай Статкевіч паведаміў, што аргкамітэт кангрэсу атрымаў адмовы на прадстаўленне памяшкання. Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", літаральна ўчора яны абышлі 13 памяшканняў у Мінску. Ва ўсіх выпадках ім казалі, што на бліжэйшы час усё занята. На думку Статкевіча, гэта сведчыць пра палітычнае рашэнне ўладаў сарваць кангрэс.

Арганізатары заклікаюць усіх ахвочых прыйсці 15 траўня да помніка Янку Купалу а 12-й гадзіне, каб падтрымаць дэлегатаў кангрэсу. Еўрапейскіх дыпламатаў палітык таксама запрасіў, каб яны самі пабачылі, ці ёсць пазітыўныя змены ў палітыцы беларускіх уладаў.

Як паведамлялася раней, арганізатары абвясцілі мэтай кангрэсу аб'яднання апазіцыі. Праўда, амаль ніводная з палітычных партыяў іх не падтрымала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі