“Беларускі кнігазбор” выдаў зборнік Кандрата Крапівы

У Мінску ў серыі "Беларускі кнігазбор" выйшаў зборнік выбраных твораў народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
У 630-старонкавы зборнік уключаны лепшыя вершы і байкі пісьменніка, яго камедыі "Хто смяецца апошнім", "Мілы чалавек" і "Брама неўміручасці", апавяданні, няскончаны сацыяльна-бытавы раман "Мядзведзічы", а таксама публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы.

Акрамя таго, у кніжку ўвайшоў блок фотаздымкаў і лісты да дзеячаў культуры, у тым ліку да Міхася Лынькова, Леаніда Рахленкі, Ільі Гурскага, Алеся Махнача і Вісарыёна Гарбука. Кнігу выйшла накладам у 2 тысячы асобнікаў. Прыкладны кошт зборніка — 30 тысяч рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі