Беларускі кіроўца збіў украінскага памежніка

Як паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра Дзяржпамежслужбы Украіны Алег
Бойка, памежнікі атрымалі інфармацыю аб пазапраўнай перавозцы тавараў. На мяжы чатыры машыны, якія везлі кантрабанду, не спыніліся на
патрабаванне вайскоўцаў, а адзін з аўтамабіляў — “Аўдзі-100” з
беларускімі нумарамі збіў украінскага памежніка.

У выніку, "Аўдзі"
удалося спыніць, а тры іншыя машыны схаваліся на тэрыторыі Украіны. Іх
пошук зараз працягваецца.

У адной з машын, гружанай алкаголем і
цыгарэтамі, памежнікі падчас спробы затрымання разбілі шкло. Затрыманы
кіроўца "Аўдзі", 25-гадовы грамадзянін Беларусі, дастаўлены на памежную
заставу.

Ён спрабаваў перавезці тэкстыльныя вырабы і тканіну ў рулонах.
Гэты тавар і машына будуць канфіскаваныя, а лёс парушальніка вызначыць
украінскі суд.