Беларускі каскадзёр будзе гарэць больш за хвіліну

Каскадзёры Мінскага трукавага тэатра маюць намер паставіць сусветны рэкорд па працягласці поўнага гарэння цела.
Яны збіраюцца гарэць больш за адну хвіліну. Трук будзе пастаўлены ў ліпені. Яго выканае каскадзёр-прафесіянал Сяргей Цыбульнікаў.

Будзе выкарыстаная спецыяльная вадкасць, распрацаваная беларускімі каскадзёрамі, аналагаў якой няма ў свеце. Яна выдзяляе мала цяпла пры моцным агні і дазваляе ладзіць трукі гарэння нават без адмысловых касцюмаў.

На сённяшні дзень рэкорд такога гарэння складае 45 секунд і належыць амерыканскім каскадзёрам.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі