Беларускі хакей на траве адзначае 30-гадовы юбілей

Беларускі хакей на траве адзначае ў гэтыя дні 30-гадовы юбілей. Да святкаванняў прымеркаваны візіт у Менск кіраўнікоў Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый хакея на траве, якія прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях і пабывалі на прыёме ў Міністэрстве спорту і турызму. Хакей на траве ў Беларусі развіваецца з 1978 г. Беларуская федэрацыя хакея на траве з 1992 г. з'яўляецца чальцом Еўрапейскай (EHF) і Міжнароднай (FIH) федэрацый хакея на траве. Хакеем на траве ў краіне займаюцца каля 2 тыс. чалавек, з якіх амаль 1,2 тыс. трэніруюцца ў чатырох дзіцяча-юнацкіх спартовых школах і шасці спартовых школах алімпійскага рэзерву. На міжнароднай арэне даволі паспяхова выступаюць нацыянальныя, моладзевыя і юнацкія зборныя Беларусі, а таксама айчынныя клубы. Найбольшых поспехаў беларускія дружыны дамагаліся ў спаборніцтвах па індорхакею (хакею на траве ў зачыненых памяшканнях). Жаночая зборная Беларусі была пятой на чэмпіянатах свету ў 2003, 2007 гг. На чэмпіянаце Еўропы-2008 беларускі выйгралі срэбра. Жаночая моладзевая каманда выйгравала золата (1999, 2003, 2005) кантынентальных першынстваў. www.pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі