Вы тут

Беларускі хакеіст Аляксей Протас падпісаў кантракт навічка з "Вашынгтонам"

Аляксей Протас / nhl.com

18-гадовы беларускі хакеіст Аляксей Протас падпісаў кантракт навічка з "Вашынгтонам". Гадавая сума кантракту нападаючага складзе больш за 716 тысяч долараў, інфармуе прэс-служба клуба.

У мінулым сезоне Протас гуляў за клуб "Прынц Альберт" у WHL, у 84 матчах, у тым ліку і плэй-оф, набраў 62 ачкі (23+39). "Вашынгтон" абраў беларуса ў трэцім раўндзе драфта пад 91-м нумарам.