Беларускі футбаліст: Суддзя не бачыў, як мяч парваў сетку (відэа)



"Растоў" цяпер знаходзіцца на зборы ў Славеніі, дзе рыхтуецца да новага сезону. У нядзелю, 30 чэрвеня, расійская каманда выйграла ў харвацкага "Задара" — 2:1. Адзін з галоў забіў Калачоў. Прычым, пасля яго ўдара мяч... парваў сетку брамы і выляцеў за межы поля.



"Пабачыў, што мяч патрапіў у браму, парваўшы сетку, і пабег да цэнтра поля, — распавядае Цімафей Калачоў у інтэрв'ю сайту fc-rostov.ru. — Галоўны суддзя адразу не з'арыентаваўся. Нават не ведаю, што б атрымалася ў выніку, калі б не падказка лайнсмена. Ён адразу паказаў, што гол быў забіты правільна".