Беларускі футбаліст расказаў пра скандал на мяжы з Літвой

Яна здарылася вясной 2007 года, калі футбаліст выступаў за "Каўнас". У цягніку ён ехаў разам з Вячаславам Глебам. Тады Еўрарадыё адным з першых паведаміла падрабязнасці скандалу.



"Мы ехалі ў Каўнас, адзначалі восьмае сакавіка, былі падпіўшы. — цытуе словы Алега Страхановіча "Прессбол". — Але і літоўцы паводзілі сябе вельмі абуральна. Яны думалі, што дзяўчыны, якія знаходзіліся з намі ў купэ, — ледзь не прастытуткі! Насамрэч гэта былі Славы і мая будучыя жонкі. У дзяўчат забралі пашпарты, затрымалі цягнік хвілін на сорак...".



Паводле слоў Страхановіча, літоўскія памежнікі прычапіліся да таго, ці маюць спадарожніцы футбалістаў грошы на знаходжанне ў Літве. "Адказ, што ў нас усё на пластыкавых картках, іх не задаволіў, — працягвае аповед Страхановіч. — У мяне тады наогул стварылася ўражанне, што гэтыя прыдзіркі да нас — нейкая замова. Псіхануў, выйшаў асвяжыцца і ўдарыў са злосці нагой па ліхтарным слупе. Толькі потым апынулася, што на слупе гэтым вісіць літоўскі сцяг...".



Пасля гэтага да футбаліста падбег адзін памежнік, але спалохаўся і паклікаў дапамогу. Страхановіча скруцілі аж пяць памежнікаў і "павялі дыхаць у трубачку".



Алег Страхановіч прызнае, што ён не меў рацыі. Пасля таго здарэння "Каўнас" аштрафаваў яго на месячны заробак, два месяцы ён атрымліваў толькі палову акладу.


 

Фота — by.tribuna.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі