Беларускі форвард Раман Васілюк не едзе ў адэскі “Чарнаморац”

Галоўны трэнер футбольнага клуба "Гомель" Анатоль Юрэвіч і форвард каманды Раман Васілюк дасягнулі дамоўленасць аб тым, што другую палову гэтага сезона форвард правядзе ў гомельскай камандзе. Нагадаем, у апошнія дні хадзілі чуткі, што Васілюк, магчыма, пераедзе ў адэскі "Чарнаморац". Дарэчы, Раман у першым крузе чэмпіянату Беларусі забіў 17 галоў і набраў 25 (17+8) ачкоў па сістэме "гол+пас".

Гэта першы выпадак у нашым нацыянальным першынстве. Такой выніковасці раней ніхто не дасягаў.

“Прэсбол”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі