Беларускі фільм "Мы, браты" пакажуць на "Берлінале" і ў Канах

Нашумелы фільм "Мы, браты" (працоўная назва "Авель") пакажуць на Берлінскім кінафестывалі, які пройдзе з 3 па 15 лютага ў Берліне. Пра гэта паведаміў interfax прадзюсар карціны Сяргей Ждановіч. Па яго словах, задача фільма — атрымаць як камерцыйны, так і творчы поспех, а таксама нейкае прызнанне. "А ўдзел у падобных фэстах — ужо перамога для беларусаў і беларускага кінематографа", — мяркуе Ждановіч.

А вось афіцыйная прэм'ера стужкі мусіць прайсці на Канскім кінафестывалі. Фільм будзе даступны ў англійскай, рускай, кітайскай і іспанскай версіях. Магчыма, спадзяецца прадзюсар, знойдуцца партнёры-патрыёты, якія падрымаюць пераклад фільма на беларускую мову. "Гэта б у чарговы раз падкрэсліла статус нацыянальнага праекта", — рэзюмуе Ждановіч.


Праект фільма "Мы, браты" распрацаваны прыватнай кампаніяй Nonstop MEDIA. Арганізацыя выйграла адкрыты конкурс Міністэрства культуры Беларусі, адна з умоў якога ─ ўдзел ўладальніка прэміі "Оскар" у галоўнай і другаснай ролях. Рэжысёрам фільма выступіў пастаноўшчык трукаў, акцёр і каскадзёр Уільям дэ Віталь, які браў удзел у працы над карцінамі "Індыяна Джонс", "Цар Скарпіёнаў" і "Блэйд 2".

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі