Беларускі Дзед Мароз — самы папулярны сярод турыстаў у СНД

Беларускі Дзед Мароз — самы папулярны сярод турыстаў у СНД

Беларускі Дзед Мароз — самы лепшы і папулярны сярод расійскіх турыстаў у краінах СНД і Грузіі. Рэйтынг склала аналітычнае агенцтва ТурСтат. Турысты наведалі рэзідэнцыі Дзедаў Марозаў і падзяліліся сваімі ўражаннямі. У топ-10 пасля беларускага Дзеда Мароза знаходзяцца казахстанскі Аяз Ата, азербайджанскі Шахта Баба, армянскі Каханд Папа, узбекістанскі Карбабо, малдоўскі Мош Крэчун, кыргызстанскі Аяз Ата, таджыкістанскі Бабаі Барфі, туркменістанскі Аяз Баба і грузінскі Таўліс Папа.

Адзначым, што год таму ў падобным рэйтынгу таксама лідыраваў беларускі Дзед Мароз. Яго рэзідэнцыя знаходзіцца ў Белавежскай пушчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі