Паліцыя Вільні: Беларускі дыпламат учыніў ДТЗ у Вільні і ўцёк з месца здарэння

Паліцыя Вільні: Беларускі дыпламат учыніў ДТЗ у Вільні і ўцёк з месца здарэння

У Вільні дарожная паліцыя затрымала беларускага дыпламата за тое, што ён уцёк з месца ДТЗ, піша tut.by. Аварыя здарылася ў нядзелю, 18 сакавіка, каля 18.20 у спальным раёне на вуліцы Габіёс.

У віленскай паліцыі кажуць, што Hyundai IX35 беларускай амбасады зачапіў аўтамабіль Toyota Yaris, які стаяў у двары. Сведкі здарэння сталі рабіць кіроўцу заўвагі, але той папросту з'ехаў. 

Відавочцы ДТЗ выклікалі паліцыю. Паліцыянты затрымалі парушальніка ў двары суседняга дома на вуліцы Укмергес. У аўтамабілі быў 44-гадовы дарадца беларускай амбасады ў Літве. Мяркуецца, што менавіта ён і кіраваў аўтамабілем. Дыпламат адмовіўся правярацца на цвярозасць.

У амбасадзе Беларусі ў Літве пацвердзілі, што было нязначнае ДТЗ, у якім удзельнічаў супрацоўнік прадстаўніцтва. "Наш супрацоўнік не ўцякаў з месца аварыі — ён ад'ехаў метраў дваццаць для таго, каб не перагароджваць выезд, і чакаў паліцыю, якая прыбыла і склала пратакол. Кіроўца-дыпламат быў цвярозы, хоць і адмовіўся прайсці агляд — меў на гэта поўнае права", Ч тлумачаць у амбасадзе.

У амбасадзе кажуць, што караць свайго супрацоўніка не будуць. Яго чакае законнае разбіральніцтва з уладальнікам пашкоджанага Toyota Yaris.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі