Беларускі амбасадар у Ізраілі спрабуе прытушыць скандал, ён наведаў ХАБАД

Беларускі амбасадар у Ізраілі Ігар Ляшчэня спрабуе прытушыць скандал, які распачаўся пасля вядомых выказванняў Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск і габрэяў.  На гэтым акцэнтуюць увагу ізраільскія СМІ, калі пішуць пра наведванне
28 кастрычніка амбасадарам інстытутаў ХАБАДа (міжнароднай
адукацыйна-асветніцкай габрэйскай арганізацыі) ў горадзе Кір’ят Гат.

У
суправаджэнні равіна горада Мошэ Аўліна Ляшчэня агледзеў яшыву ХАБАДа,
а пасля пагаварыў са студэнтамі, якія вывучаюць Тору ўжо ў сталым
узросце.


http://in-brief.aen.ru