Беларуская тэнісістка Вера Лапко прыпыняе кар'еру: у яе праблемы са здароўем

Беларуская тэнісістка Вера Лапко прыпыняе кар'еру: у яе праблемы са здароўем

Беларуская тэнісістка Вера Лапко датэрмінова завяршыла сезон і прыпыняе кар'еру праз праблемы са здароўем. Як распавяла TUT.by 20-гадовая спартсменка, у яе цяпер аслаблены імунітэт, а курс вітамінаў не дае выніку. Да таго ж Вера мае захворванне каленнага сустава пасля атрыманай летась траўмы.

Таксама тэнісістка вымушаная была развітацца з трэнерам Уладзімірам Круком і цяпер выкарыстоўвае паўзу ў сваёй кар'еры як спосаб падзарадзіцца.

У лютым гэтага года Вера Лапко займала 60-е месца ў рэйтынгу WTA і мела шансы ўвайсці ў ТОП-50. Рашэнне наконт працягу выступаў яна прыме ў пачатку 2020 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі