Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на 43-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на 43-е месца ў рэйтынгу WTA

На рэкорднае для сябе 43-е месца ў рэйтынгу WTA паднялася тэнісістка Арына Сабаленка. Дагэтуль 20-гадовая беларуска ўздымалася максімум на 45-ы радок рэйтынгу.

У мінулым рэйтынгу, тыдзень таму, Сабаленка займала 46-е месца. Аднак выхад у чвэрцьфінал турніру ў галандскім Хертахенбошы дазволіў ёй палепшыць свае пазіцыі.

Аляксандра Сасновіч засталася на 51-м радку рэйтынгу, Вера Лапко — на 84-м, Вікторыя Азаранка ўзнялася з 86-га на 85-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі