Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прайграла фінал сеульскага турніру

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прайграла фінал сеульскага турніру

Беларуска Аляксандра Сасновіч у фінале тэніснага турніру ў Сеуле прайграла ў двух сэтах румынскай спартоўцы Ірыне-Камеліі Бегу — 3:6, 1:6, піша "Прессбол".

Як паведамляла Еўрарадыё, выхад 21-гадовай беларускі ў фінал турніру стаў сенсацыяй. Яна прабілася туды, пачаўшы з кваліфікацыі і перамогшы больш рэйтынгавых саперніц. У паўфінале Сасновіч у трох сэтах выйграла ў Анны Шмідлавай са Славакіі — 3:6, 6:3, 6:3.

Перад гэтым Сасновіч выбіла з барацьбы румынку Аляксандру Дулгеру, славачку Магдалену Рыбарыкаву і амерыканку Слоан Сцівенс.

Фота: artboolat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі