Вы тут

Беларуская сям'я зляпіла са снегу танк у натуральную велічыню (фота)

Фота з архіву сям'і Скрыпчанкаў / БЕЛТА

У райцэнтры Акцябрскі на Гомельшчыне сям'я Скрыпчанкаў зляпіла са снегу танк у натуральную велічыню, перадае БЕЛТА.

У сям'і растуць трое дзяцей — дзве дачкі і сын. Дзеля іх забавы і зляпілі танк. "Ідэя ў нас з'явілася на Каляды, калі мы з мужам і дзецьмі адпачывалі ў нашай утульнай альтанцы. Вырашылі стварыць што-небудзь цікавае. Для пачатку сталі зносіць снег, і малодшы сын прапанаваў зляпіць танк. Справа пайшла. Муж Данііл адчуў смак і вырашыў зрабіць усё па параметрах гэтага танка", — кажа Наталля Скрыпчанка.

На стварэнне танка спатрэбілася 12 дзён. Прататыпам для яго стаў ІС-7. Даўжыня снежнага танка склала 7,4 м (разам з гарматай — 10 м), шырыня — 3,4 м, вышыня — 2,4 м. Танк нават пафарбавалі спецыяльнай фарбай з балончыкаў. "А зверху ўсталявалі "кулямёт" з прыцэлам на вясёлыя гульні на свежым паветры", — дадае БЕЛТА.

Дарэчы, гэта не першы такі досвед у сям'і Скрыпчанкаў. Летась яны ўсёй сям'ёй зляпілі са снегу каня. Цяпер абмяркоўваюць новыя ідэі. Галоўнае, кажуць, каб надвор'е не падвяло.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 22.01: