Беларуская штурхальніца ядра можа стаць лепшай спартоўкай Еўропы

Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук намінаваная на званне лепшай спартоўкі Еўропы па выніках месяца. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Галасаванне адбываецца на сайце Еўрапейскай лёгкай атлетыкі. Цяпер на званне лепшых сярод мужчын і жанчын намінаваныя прадстаўнікі 19 краін. Надзея Астапчук вылучаная як срэбраны прызёр Сусветнага лёгкаатлетычнага фіналу з вынікам 19,56 м. Агулам у конкурсе сярод жанчын удзельнічаюць 15 спартовак, якія прадстаўляюць 9 краін.

Аддаць свой голас можна да 22 кастрычніка 2009 года. Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца вынікі галасавання заўзятараў, прадстаўнікоў СМІ і экспертаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі