Беларуская праваслаўная царква выступіла супраць святкавання Хэлаўіна

Беларуская праваслаўная царква выступае супраць святкавання Хэлаўіна і адносіць яго да "шкодных і небяспечных сацыяльных з'яў". Разам з тым царква заклікае не прывучаць школьнікаў да святкавання Хэлаўіна, што, на яе думку, можа патэнцыйна стаць першым крокам у сатанінскую секту.

Святары выказалі занепакоенасць тым фактам, што "ва ўмовах, калі ў краіне ёсць тэндэнцыя павелічэння дэструктыўных, у тым ліку сатанінскіх сект, міністэрства адукацыі не забараніла вучням і студэнтам удзельнічаць у падобных мерапрыемствах".

Прадстаўнікі БПЦ падкрэслілі, што "святкаванне Хэлаўіна не толькі падагравае цікавасць моладзі да сатанізму, але і правакуе псіхічныя разлады ў дзяцей".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі