Беларуская праваслаўная царква выступае за адмену смяротнай кары

Мітрапаліт Філарэт адзначыў, што Беларуская праваслаўная царква настойліва звяртала ўвагу грамадскасці на праблему смяротнага пакарання яшчэ ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя. У 1996 годзе напярэдадні ўсенароднага рэферэндуму, на якім абмяркоўвалася пытанне пра смяротнае пакаранне, царква заклікала беларускі народ адмовіцца ад такой меры пакарання. Пра гэта мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт заявіў у звароце да ўдзельнікаў круглага стала "Рэлігія і смяротнае пакаранне". Мерапрыемства праходзіць у Мінску, адзначае interfax.by.



У сваім звароце мітрапаліт адзначыў, што хрысціяне не могуць апраўдваць смяротнае пакаранне, бо гэта грэх забойства. "Дзяржава, караючы смерцю сваіх грамадзян, кожны раз нанова крыжуе Хрыста", — заяўляе кіраўнік БПЦ.



Мітрапаліт Філарэт таксама нагадаў, што Найсвяцейшы Патрыярх Кірыл і яго папярэднік Патрыярх Алексій II у свой час выказваліся за адмену смяротнай кары.



Фота — eparhiya.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі