Беларуская партыя “Зялёныя” мае ідэалагічныя разыходжанні з АДС

Беларуская партыя “Зялёныя” часова прыпыніла свой удзел у выбарчай кампаніі ў рамках кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Прычынай гэтага кроку стала не толькі перакананне партыйцаў у тым, што
“выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь практычна не змянілася ў бок
дэмакратызацыі”, але і ідэалагічныя разыходжанні з астатнімі
ўдзельнікамі АДС.

Справа ў тым, што вясной сёлета Беларуская партыя
“Зялёныя” абнавілася. Пра сённяшніх “зялёных” “Еўрарадыё” распавядае
намеснік старшыні партыі Юрый Глушакоў:


“Зараз мы сябе пазіцыянуем, як сацыяльна-экалагічная партыя… Калі
казаць пра нашых актывістаў, дык большасць з іх – моладзь. Вельмі
актыўная, якая прытрымліваецца левых поглядаў”.


Адзначым, што кіраўніком Беларускай партыі “Зялёныя” зараз з’яўляецца
Алег Новікаў, які па сваей ранейшай грамадскай дзейнасці вядомы сярод
моладзі, як Лёлік Ушкін.