Беларуская мытня выявіла 300 спробаў правезці санкцыйныя тавары ў Расію

300 спробаў правезці санкцыйныя прадукты ў Расію выявіла беларуская мытня за сёлета і тры апошнія месяцы мінулага года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў кіраўнік Мытнага камітэта Юрый Сянько.

Юрый Сянько: "Забароны ўводзіла Расія, і яны мусяць бараніць свой рынак. Але тыя факты, якія мы бачым на тэрыторыі Беларусі, мы мусім перапыняць. За бягучы год і апошні квартал мінулага года мы выявілі каля 300 правапарушэнняў, якія звязаныя з вывазам падсанкцыйных прадуктаў у Расію".

Нагадаем, Расія ўвяла абмежаванні на ўвоз прадуктаў з краін ЕС, ЗША, Аўстраліі і Канады ў жніўні 2014 года ў адказ на санкцыі супраць Крамля за анексію ўкраінскага Крыма і падтрымку сепаратыстаў на Данбасе. Сёлета эмбарга было працягнутае яшчэ на 1 год і пашыранае на 5 краін: Албанію, Чарнагорыю, Ліхтэнштэйн, Ісландыю і Украіну, калі апошняе пачне выкарыстоўваць эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

З 6 жніўня расійскія мытнікі пачалі знішчаць падсанкцыйныя прадукты, якія трапляюць на тэрыторыю іх краіны.

Фота: autotraveler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі