Беларуская міліцыя пераходзіць на стрэльбы з гумовымі кулямі

Беларуская міліцыя пераходзіць на стрэльбы з гумовымі кулямі

Групы затрыманняў беларускай міліцыі адмаўляюцца ад аўтаматычнай зброі. Замест яе будуць выкарыстоўвацца стрэльбы з гумовымі кулямі.

"Прадугледжаны пераход ад выкарыстання наразной аўтаматычнай зброі ў начны час да гладкаствольнай з ужываннем гумовых куляў. Сэнс у тым, каб пры неабходнасці спыніць злачынцу і пры гэтым нанесці мінімальныя пашкоджанні", — распавёў журналістам начальнік Дэпартамента аховы МУС Сяргей Хаменка.

Асабісты склад МУС ужо трэніруецца працаваць з помпавымі стрэльбамі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі