Беларуская кіберспартоўцы едуць на Сусветныя камп’ютарныя гульні ў ЗША

Беларуская кіберзборная едзе на Сусветныя камп’ютарныя гульні ў ЗША. Фінальныя гульні “камп’ютарная Алімпіяды” пройдуць з 3 па 8 кастрычніка ў Сіетле. Сёлета на арэну віртуальных бітваў выйдуць нацыянальныя зборныя 70 дзяржаваў з усіх кантынентаў.

Беларусь прадставяць 7 пераможцаў Нацыянальнага адборачнага тура – Сяргей Талейка, Ігар Савасцеенка, Яўген Шульжэнка, Уладзімір Дзядкоў, Міхаіл Шкут, Антон Плебановіч і Аляксандр Драмкоў, які замяніў Дзяніса Крумкачова, які не атрымаў амерыканскую візу.

Нагадаем, упершыню Сусветныя камп’ютарныя гульні былі праведзеныя ў 2001 годзе ў Паўднёвай Карэі. Тады ў іх бралі ўдзел каманды з 33 краінаў свету.

http://www.nestor.minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі